Мінчука асудзілі на "хатнюю хімію" за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы

Суд у ваенкамаце

Суд у ваенкамаце / t.me/zav_minsk/

Мінчука асудзілі на год "хатняй хіміі" за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы. Паказальны суд правялі ў ваенкамаце Заводскага раёна сталіцы. На ім прысутнічала група прызыўнікоў. Абставіны справы "ўхіліста" не паведамляюцца.

Падобныя суды праходзяць па ўсёй Беларусі. Нямала прызыўнікоў з'язджае за мяжу (асабліва ў РФ), іх затрымліваюць пасля вяртання ў Беларусь. "Ухілістаў" адпраўляюць на грамадскія працы, у калонію, на "хімію", а часцей штрафуюць.

У 2023 годзе ў РБ за ўхіленне ад вайсковага прызыву было асуджана 266 чалавек.

Мінчука асудзілі на "хатнюю хімію" за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы
Мінчука асудзілі на "хатнюю хімію" за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы
Мінчука асудзілі на "хатнюю хімію" за ўхіленне ад тэрміновай вайсковай службы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі