Мінчука асудзілі за сцяг на балконе — расцанілі як пікет

Илля Рокач / sb.by
Илля Рокач / sb.by

Штраф у 30 базавых велічынь атрымаў за сцяг на балконе былы следчы Цэнтральнага раённага аддзялення СК Ілля Рокач. Сцяг вісеў на яго балконе каля чатырох месяцаў.

Аднак у панядзелак 30 лістапада да яго ў кватэру пагрукаў участковы. Гэтага міліцыянта, а таксама многіх іншых супрацоўнікаў РУУС, куды Рокача павезлі, ён ведаў раней па службе.

У міліцыі на яго склалі пратакол.

"У ім гаварылася, што я "ў няпэўны час праводзіў публічнае масавае мерапрыемства, а канкрэтна-пікет на балконе. Пікет праводзіўся шляхам выстаўлення сцяга бел-чырвона-белага колеру на шкле балкона",распавёў Рокач "Нашай Ніве".

Рокач на гэта засмяяўся, прызнаўся, што для яго як юрыста гэта было дзіка, таму што пікет можна праводзіць толькі ў публічным месцы.

"Каб я хаця б адкрыў вокны і там, дапусцім, скакаў са сцягам і крычаў лозунгі — ну тады яшчэ ладна, можа быць. Але ж у мяне закрытая лоджыя, гэта нават не балкон. Гэта проста частка кватэры, а не публічнае месца", — кажа ён.

Рокач напісаў, што не згодны з пратаколам. Ноч правёў на Акрэсціна. Пры гэтым яго мінулае — а ў СК ён прапрацаваў з 2016 па 2019 год — на сітуацыю ніяк не паўплывала. Супрацоўнікі РУУС яго пазнавалі, цікавіліся, чаму ён тут, а, даведаўшыся адказ, махалі рукой — маўляў, "а, ты з гэтых".

У аўторак 1 снежня адбыўся суд. Ілля прызнаецца, што чакаў любога рашэння, быў гатовы нават да сутак. Але яму прызначылі штраф.

На пытанне, ці здыме ён зараз сцяг з балкона, Рокач засмяяўся: "а вось не ведаю, падумаю".

У Беларусі працягваецца барацьба з нацыянальнай сімволікай. Калі першы час намаганні ўладаў былі накіраваныя на тое, каб зняць сцягі, якія вісяць на фасадах або паміж дамамі, зафарбаваць палітычныя графіці, то зараз міліцыя стала збіраць інфармацыю аб кватэрах, дзе ў вокнах ёсць "незарэгістраваная сімволіка (сцягі, улёткі)". Старшыні праўлення таварыстваў уласнікаў сталі атрымліваць з выканкамаў патрабаванне даць такую інфармацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі