Мінчука, які вывесіў БЧБ-сцяг побач з помнікам гарадавому, забралі ў міліцыю

Мінчука, які вывесіў БЧБ-сцяг побач з помнікам гарадавому, забралі ў міліцыю

Мінчука Сяргея Манкевіча забралі ў міліцыю пасля таго, як ён павесіў на акне сваёй кватэры нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе "Белсат". Сцяг вывешаны знутры кватэры, але акно выходзіць на будынак Міністэрства ўнутраных справаў.

Ужо зранку 25 красавіка ў кватэру спрабавалі трапіць міліцыянты. Пра гэта журналістам распавяла грамадзянская жонка Манкевіча Ірына Шашко. Па яе словах, міліцыянты заявілі, што пратакол яны складуць не з нагоды сцяга, а паводле звестак пра тое, быццам у кватэры быў шум.

"Але я не думаю, што так было, бо ён не з тых, хто п’яніца, хто будзе шумець. Я папярэдзіла міліцыянтаў, што ён сур’ёзна хворы", — патлумачыла Шашко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі