Мінчука затрымалі за тое, што ў інтэрнэце хваліў украінскія нацбатальёны

Мінчука затрымалі за тое, што ў інтэрнэце хваліў украінскія нацбатальёны

Мінчука Сяргея Бабенку затрымалі за каментары ў інтэрнэце, паведамляюць праваабаронцы.

"Пакаяльнае відэа" з удзелам Бабенкі з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах. Там паведамляецца, што мужчына абражаў у інтэрнэце супрацоўнікаў міліцыі і "складаў хвалебныя оды пра подзвігі нацбатальёнаў ва Украіне".

На Бабенку пачалі крымінальную справу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Мужчыну змясцілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі