Мінчукам пачнуць адключаць гарачую ваду з 18 красавіка
Першыя адключэнні гарачай вады для спажыўцоў пачаліся ў Мінску з 18 красавіка, інфармуе БЕЛТА.
Гарачая вада будзе адсутнічаць па адрасах вул. Гурцьева, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 14, 16, 18, 20, 22, 24, 26; вул. Пуцілава, 1, 3; вул. Фогеля, 1, 3, 5, 5а, 6, 7, 9, 1в, 1г, 1е, 1к, 1л; ВАРБ вул.Фогеля (сталовыя 72/36, 72/47, 72/69, 72/74, кантора КЭО 72/18; санчасць 72/116; навучальны корпус 72/28, спартзала 72/49).
Падчас выпрабаванняў не выключаюцца пашкоджанні цеплаправода. Калі выявіцца цеча вады або пара з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту, неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару УП "Мінсккамунцепласетка" па тэлефоне 267-88-88 або ў бліжэйшыя КУП "ЖЭУ". Пры паспяховых выпрабаваннях трубаправодаў цепласетак адключэнне вады павінна скласці не больш за 14 сутак.
Дадатковую інфармацыю пра канкрэтныя тэрміны ўключэння гарачай вады ў спажыўцоў пасля прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП "ЖЭУ".