Мінчукам пасля суда вярнулі ноўтбукі, але без "пратэснай інфармацыі"
Арыштаваныя ноўтбукі мусілі "зачысціць" ад "крамолы" (ілюстрацыйнае фота)
Двум мінчукам пасля суда вярнулі ноўтбукі, але без "пратэснай інфармацыі", заўважыла судовае рашэнне "Медыязона".
Іх справу 11 сакавіка разглядаў суд Партызанскага раёна сталіцы. Мінчукоў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў вулічнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе (па артыкуле КК аб "грубым парушэнні грамадскага парадку") і асудзілі на "хатнюю хімію" — на 2,5 года кожнага. Суд пастанавіў вярнуць заклад і раней арыштаваныя ноўтбукі, але папярэдне іх мусілі "зачысціць" ад "крамолы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.