Мінчукі абаранілі бяздомнага ад міліцыянта ў метро (відэа)

Мінчукі абаранілі бяздомнага ад міліцыянта ў метро (відэа)

У сацыяльных сетках пашыраецца відэа, знятае 28 красавіка ў падземным пераходзе каля станцыі метро "Пятроўшчына". На ім відаць, як міліцыянт ужывае сілу да мужчыны з кіёчкам.

Відавочца падзеі Аліса Нгуен піша: "На падставе таго, што "бамжам нельга знаходзіцца на тэрыторыі метрапалітэна, тым больш з сабакам", супрацоўнік міліцыі збіў чалавека і стукнуў некалькі разоў яго сабаку".

Дзяўчына дадае, што сам бяздомны не выказваў агрэсіўных паводзін, а сабака спакойна ляжаў каля гаспадара, пакуль жывёлу не пачалі лупцаваць берцамі ў рэбры.

За мужчыну з кійком заступіліся мінакі, якія дапамаглі яму падняцца з падлогі і вывелі на вуліцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі