Мінчукі-аўтаўладальнікі сёння могуць бясплатна ездзіць грамадскім транспартам
Сёння — міжнародны Дзень без аўто / Еўрарадыё, ілюстрацыйны здымак
Мінчукі, якія маюць машыны, 22 верасня змогуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна. Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Дзень без аўтамабіля.
Бясплатны праезд на грамадскім транспарце дазволены пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і дакументаў на аўтамабіль. Таксама можна скарыстацца роварам ці электрасамакатам са зніжкай праз прамакод BezAvto.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.