Мінфін: Беларусь атрымала першы транш расійскага крэдыту
Пачкі купюр, якія можна ўзяць у доўг / unsplash.com
Міністэрства фінансаў Беларусі расказала пра тое, што на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі першыя 0,5 млрд. долараў ЗША.
— У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб прадастаўленні ўраду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага фінансавага крэдыту, заключаным 21 снежня 2020 г., 30 снежня 2020 г. на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі першага траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай 0,5 млрд. долараў ЗША, — распавялі ў прэс-службе.
Нагадаем, згодна з умовамі дамовы, крэдыт выдаецца ў расійскіх рублях і дзвюма часткамі. Другая чакаецца ў 2021 годзе. Пад які працэнт і на які тэрмін выдзяляліся гэтыя сродкі, пакуль невядома.
Пагадненне аб прадастаўленні крэдыту было падпісана 21 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.