Мінгандлю прызнала фразу "Танней за е-дастаўку" недобрасумленнай канкурэнцыяй
Дастаўка, у якой не танней за е-дастаўку
Праз слоган "Танней за е-дастаўку" супраць інтэрнэт-крамы Odaeda.by можа быць пачаты адміністрацыйны працэс. Мінгандлю прыйшло да высновы, што гэтае параўнанне — некарэктнае, і прызнала яго недобрасумленнай канкурэнцыяй.
ЗАТ "Інтэрнэт-крама Еўраопт", якому належыць сэрвіс e-dostavka.by, у траўні 2020 году звярнуўся ў МАРГ праз фразу "Танней за е-дастаўку" на галоўнай старонцы сайта інтэрнэт-крамы Odaeda.by. Міністэрства параўнала кошты. Аказалася, што толькі частка тавараў, прапанаваных у раздзеле "Танней за е-дастаўку" на Odaeda.by, была сапраўды танней, чым у e-dostavka.by.
Недобрасумленная канкурэнцыя цягне за сабой штраф на юрыдычную асобу ў памеры не менш за 400 базавых велічынь (10,8 тысячы рублёў). Меру адказнасці вызначае суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.