Мінгарвыканкам — Ціханоўскай: правесці мітынг 6 жніўня "не падаецца магчымым"

Мінгарвыканкам — Ціханоўскай: правесці мітынг 6 жніўня "не падаецца магчымым"

Увечары 5 жніўня Мінгарвыканкам адмовіўся даць дазвол на выбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай. Сустрэча кандыдаткі ў прэзідэнты з выбарцамі была запланаваная на вечар 6 жніўня ў парку Дружбы народаў — адным з нешматлікіх месцаў у Мінску, дзе дазволена ладзіць выбарчыя мітынгі і пікеты. 

Папярэдні мітынг Ціханоўскай у парку Дружбы народаў сабраў дзясяткі тысяч чалавек. Улады прынялі свае меры. Некалькі дзён таму стала вядома, што ўвесь тыдзень па вечарах у парку будуць ладзіцца вечары класічнай музыкі. А на 6 жніўня прызначанае святкаванне Дня чыгуначных войскаў. 

Мінгарвыканкам — Ціханоўскай: правесці мітынг 6 жніўня "не падаецца магчымым"
Адказ Мінгарвыканкама Святлане Ціханоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі