Міністэрства аховы здароўя скараціла тэрміны пуцёвак у санаторыі
Санаторый "Юнацтва" пад Мінскам / instagram.com/centrkurort
Міністэрства аховы здароўя перагледзела тэрміны санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, якое ажыццяўляецца з дзяржпадтрымкай. Тэкст пастановы з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ільготную пуцёўку ў санаторый цяпер можна будзе атрымаць на тэрмін не большы чым 15 дзён. Раней было 18. На тры дні скарацілі і тэрмін знаходжання ў дзіцячых санаторыя — з 21 да 18.
Сярэдні кошт пуцёўкі ў дзіцячы санаторый сёлета складае 692 рублі, але бацькі плацяць толькі невялікую частку, казаў у траўні дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.