Міністр абароны Літвы: з Беларусі вывозяць боепрыпасы, танкі, бронемашыны

Беларускае войска / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота
Беларускае войска / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота

Паміж Беларуссю і Расіяй цяпер ідзе двухбаковы рух вайсковай тэхнікі. З такой заявай выступіў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, піша Delfi.

Ён нагадаў, што ў Беларусь прыязджаюць расійскія вайскоўцы. Гэта адбываецца ў рамках разгортвання рэгіянальнай вайсковай групоўкі так званай "Саюзнай дзяржавы".

"Цяпер на тэрыторыю Беларусі перапраўляюць мабілізаваных. Парадокс палягае ў тым, што з Беларусі вывозяцца боепрыпасы, тэхніка, танкі, бронемашыны і грузавікі, а на тэрыторыю Беларусі завозіцца крыху менш танкаў, бронемашын і грузавікоў. Адбываецца такі двухбаковы рух. Гэта кажа пра тое, што яны ўсё яшчэ прыкладаюць намаганні для падрыхтоўкі да наступнай вайны з Украінай", — мяркуе Анушаўскас.

Раней паведамлялася, што з Расіі ў Беларусь плануецца перакінуць да 9000 вайскоўцаў, каля 170 танкаў і да 200 баявых машын.

Разам з тым у інтэрнэце з'яўляліся відэаролікі, як з Беларусі ў Расію адпраўляюць раскансерваваныя савецкія танкі. Таксама паведамлялася пра адпраўку ў Расію прынамсі аднаго эшалона з боепрыпасамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі