Міністр абароны Польшчы: зніклы салдат меў сур'ёзныя праблемы з законам

Міністр абароны Польшчы: зніклы салдат меў сур'ёзныя праблемы з законам

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак пракаментаваў у Твітары інцыдэнт са зніклым вайскоўцам.

"У салдата, які знік учора, былі сур'ёзныя праблемы з законам, і ён падаў заяву аб звальненні з арміі. Ён ніколі не мусіў быць накіраваны на службу на мяжу. Я запатрабаваў тлумачэнняў, хто вінаваты", — напісаў Блашчак.

Падпісчыкі запыталіся ў міністра, якім чынам у польскім войску апынуўся чалавек, які мае "сур'ёзныя праблемы з законам" і чаму яго накіравалі на такі важны ўчастак, як беларуска-польская мяжа.

Зранку 17 снежня беларускія памежнікі паведамілі пра пераход польскага салдата на беларускі бок. Эміль Чэчка, па іх словах, папрасіў палітычнага прытулку, бо нязгодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе.

Неўзабаве стала вядома, што беларускія прапагандысты робяць інтэрв'ю з палякам.

Польскія СМІ адзначаюць, што вайсковец перайшоў на беларускі бок без зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі