Міністр адукацыі: у кожнай школы будзе свая форма і "адметны элемент"

Міністр адукацыі: у кожнай школы будзе свая форма і "адметны элемент"

У кожнай школы ў Беларусі будзе свая форма. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Новаўвядзенне запланаванае з 2023/2024 вучэбнага года.

"Гаворка ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму, — гаворыць міністр. — Кожная школа будзе выбіраць сваю камфортную, зручную форму дзелавога стылю для дзяцей".

Ужо з 1 верасня ў кожнай школы з'явіцца нейкі "адметны элемент", які будзе "выхоўваць у навучэнца гонар за сваю ўстанову адукацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі