Міністр эканомікі на Гродзеншчыне вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду"
У пятніцу міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў наведаў шэраг прадпрыемстваў Ліды і Шчучына. Там ён вывучаў наступствы "эканамічнага генацыду". Менавіта так у красавіку Чарвякоў выказаўся пра заходнія санкцыі.
На гэты раз ён быў больш стрыманы. Санкцыі згадваў, прызнаваў праблемы ў мясцовых прадпрыемстваў са збытам прадукцыі і абмежаваннямі паставак сыравіны, але гаварыў пра "прамысловы аптымізм". "Цяпер нам неабходна выявіць усю праблематыку і вызначыцца з тымі інструментамі, якія дапамаглі б арганізацыям яшчэ больш знізіць негатыўны ўплыў санкцый", — цытуе словы міністра БЕЛТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.