Міністр інфармацыі пра Алексіевіч: Мне падабаецца крыху іншая проза

Міністр інфармацыі пра Алексіевіч: Мне падабаецца крыху іншая проза

10 лютага ў Мінску адкрылася XXIII міжнародная кніжная выстава. На адкрыцці выставы прысутнічала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Еўрарадыё запыталася ў чыноўніцы яе меркаванне пра нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.

Як паведаміла Лілія Ананіч, з творамі гэтай беларускай пісьменніцы яна пазнаёмілася ў студэнцтве.

Лілія Ананіч: "Святлана Алексіевіч — гэта для мяне не адкрыццё, яе кнігі я чытала ў студэнцтве. Тыя тэмы, якія звязаны з Чарнобыльскай трагедыяй, з Афганістанам — гэта балючыя тэмы. У маёй памяці захаваўся эпізод, калі ў вёску, дзе я жыла, прывозілі цынкавую труну. І гэта накладвалася на тое, што потым чыталася. Сказаць, што я ў вельмі вялікім захапленні менавіта ад мастацкага слова, то не... Мне падабаецца крыху іншая проза. Можа, больш лірычная, можа, больш цёплая. Але гэта тое, што я прымаю. У беларускай літаратуры гэта ёсць, і гэта добра".

Кнігі Святланы Алексіевіч на выставе прэзентавала расійскае выдавецтва "Час". Агулам на выставе сёлета прадстаўленыя 29 краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі