Міністр кібербяспекі Японіі прызнаўся, што не ўмее працаваць на камп'ютары

Міністр кібербяспекі Японіі прызнаўся, што не ўмее працаваць на камп'ютары

На дэбатах у ніжняй палаце парламента міністр Ёсітака Сакурада, які адказвае за праблемы кібернетычнай бяспекі, прызнаўся, што не ўмее карыстацца персанальным камп'ютарам, перадае ТАСС.

Адказваючы на пытанні дэпутатаў ад апазіцыі, міністр заявіў, што з ранняй маладосці шмат працаваў, быў моцна заняты і не меў магчымасці авалодаць камп'ютарнай граматай. "А потым я вырас па службе і стаў сам даваць ўказанні супрацоўнікам і сакратарам. Мне няма чаго цяпер самому барабаніць па клавіятуры камп'ютара", — з гонарам паведаміў чыноўнік.

Сакурада ўпэўнены, што багаты палітычны досвед дапаможа яму без праблем займацца даручанай сферай. Але калі ў яго спыталіся пра абарону атамных электрастанцый ад кібернетычнага тэрарызму, мініст прызнаўся, што не валодае "дэталямі гэтай тэмы".

Апазіцыя хоча патрабаваць адстаўкі міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі