Міністр культуры Расіі не змог прачытаць нумар, напісаны рымскімі лічбамі
Гэтае кур'ёзнае здарэнне адбылося на адкрыцці Маскоўскага міжнароднага кінафестываля.
Міністр культуры Уладзімір Мядзінскі не змог прачытаць яго нумар — XXXVI (трыццаць шэсць). Гэтае здарэнне цяпер актыўна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках.
"Міністр культуры. Не змог. Рымскімі. Чакаем забароны рымскіх лічбаў?", — напісала ў Facebook расійская спявачка Інна Желанная.
Фота — ИТАР-ТАСС