Міністр Піневіч пацвердзіў Лукашэнку праблемы з кіслародам у віцебскіх хворых

Міністр Піневіч пацвердзіў Лукашэнку праблемы з кіслародам у віцебскіх хворых

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пацвердзіў, што ў віцебскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі былі праблемы з забеспячэннем кіслародам "кавідных" пацыентаў. Фрагмент гутаркі апублікаваў ІГ-канал "Пул Першага".

Падчас паездкі ў лякарню ў Маладзечна Аляксандр Лукашэнка спытаўся ў Піневіча пра здарэнне ў Віцебску. Піневіч не прызнаў, што сітуацыя была крытычнай. "На піку былі невялікія перабоі, мы там камісію высылалі", — заявіў ён.

Пра гэтае здарэнне днямі распавёў доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў. Па яго словах, 7 і 8 студзеня ў хірургічным корпусе тры разы адключалася падача кіслароду — на 15, 20 і 23 хвіліны. Доктар кажа, што вынікам гэтага сталі некалькі смерцяў. Хтосьці з пацыентаў памёр у тыя ж дні, хтосьці — праз пару дзён. "Гэта вельмі страшна, калі паміраюць пацыенты, якіх ты цягнуў, ратаваў як мог. Калі твар чалавека чарнее на вачах у медыкаў, а мы нічога, увогуле нічога, ні-чо-га не можам зрабіць!" — расказваў Мартаў.

Лукашэнка заявіў, што доктара трэба "паставіць на месца", і Піневіч з ім пагадзіўся.

Як распавядала Еўрарадыё, адміністрацыя лякарні адмовілася працягваць кантракт Мартаву. Доктар не толькі адным з першых расказаў праўду пра пандэмію COVID-19 у Беларусі, але і смела выказваўся наконт падзеяў у краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі