Міністр працы — пра электронныя працоўныя кніжкі: там атрамант не выгарае

Міністр працы — пра электронныя працоўныя кніжкі: там атрамант не выгарае

Электронныя працоўныя кніжкі лепш за традыцыйныя, бо дазваляюць захаваць усю інфармацыю. У іх "атрамант не выгарае, а папера не заціраецца", заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч тэлеканалу АНТ. 

Па-другое, патлумачыла чыноўніца, гэта дапаможа абараніць работніка ад нядобрасумленнага наймальніка. Па яе словах, бываюць выпадкі, калі пры выхадзе на пенсію не ўдаецца знайсці нейкія дакументы аб працоўнай дзейнасці чалавека.

Для наймальніка ж электронныя працоўныя кніжкі азначаюць спрашчэнне дакументазвароту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі