Міністр сельскай гаспадаркі: У аршанскай каўбасе не магло быць чумы свіней
Бо на гэты мясакансервавы камбінат не пастаўлялася заражаная прадукцыя, паведаміў Леанід Заяц.
Падчас прэс-канферэнцыі міністр сельскай гаспадаркі адказаў на заяву расійскага Рассельгаснагляду наконт знойдзенага ў аршанскай каўбасе генома афрыканскай чумы свіней.
Леанід Заяц: “Там, у прынцыпе, не павінна быць ніякіх геномаў вірусаў. На гэта прадпрыемства ніколі не пастаўлялася сыравіна сумнеўнай якасці. Па гэтым пытанні праведзена службовае расследаванне”.
Нагадаем, напрыканцы мінулага тыдня Рассельгаснагляд заявіў аб тым, што ў варанай каўбасе ад Аршанскага мясакансервавага камбіната праверка выявіла геном афрыканскай чумы свіней.
Фота: nastroenie.com.ua