Міністр унутраных спраў Украіны шпурнуў шклянку ў Саакашвілі
Гучны інцыдэнт паміж міністрам унутраных спраў Украіны Арсенам Авакавым і кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі адбыўся ўвечары 14 снежня. Два вядомыя палітычныя дзеячы пасварыліся на пасяджэнні Нацыянальнай рады рэформаў, якая праходзіла ў прысутнасці прэзідэнта Парашэнкі.
Ва ўкраінскіх СМІ паведамляецца, што Авакаў выказаў прэтэнзіі пасля дакладу Саакашвілі. Кіраўнік МУС заявіў, што Саакашвілі вядзе таемныя перамовы з прадстаўнікамі расійскага "Уралхіма" наконт прыватызацыі ў Адэсе.
У адказ кіраўнік Адэскай адміністрацыі заявіў, што Авакаў кантралюе незаконныя ўзброеныя фармаванні і фінансуе іх з карупцыйных прыбыткаў.
Відавочцы перадаюць, што падчас сваркі Авакаў перайшоў на крык і шпурлянуў у Саакашвілі шклянку з вадой са словамі: "Прэч з маёй краіны".
Саакашвілі патрабуе, каб было абнародаванае відэа з пасяджэння, на якім яго абразілі.
Фота: УНІАН