Мінкульт просіць улады Мінска перафарбаваць жоўтыя вазы каля цырка

Жоўтыя вазы / petitions.by
Жоўтыя вазы / petitions.by

Міністэрства культуры просіць Мінгарвыканкам вярнуць жоўтым вазам на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска першапачатковы колер. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Наталля Хвір.

Минкульт просит власти Минска перекрасить жёлтые вазы возле цирка

"Я ўжо стамілася ў Мінгарвыканкам лісты пісаць, — расказвае прадстаўнік Мінкульта. — Хоць ты ідзі і сама перафарбоўвай гэтыя вазы. Жаданне часам узнікае. Усё павінна рабіцца па навуцы. Мы давалі рэкамендацыі па колеры, але пафарбавалі не ў той".

Паводле слоў спецыяліста, на мінулым тыдні Мінкульт адправіў гарадскім уладам чарговы ліст, але адказ пакуль не прыйшоў. "Магчыма, кагосьці гэта сітуацыя весяліць. Асабіста мяне — не ", — кажа Наталля Хвір.

Балюстрада з вазамі ў раёне парку імя Янкі Купалы мае гісторыка-культурную каштоўнасць 2-й катэгорыі. Аб'ект знаходзіцца на балансе "Гаррамаўтадара", які і перафарбаваў вазы ў жоўты колер. Раней яны былі белыя. Насуперак закону, колеравае рашэнне не было ўзгоднена з Мінкультам.

Минкульт просит власти Минска перекрасить жёлтые вазы возле цирка
petitions.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі