"Мінск" і "Белшына" згулялі ўнічыю 1:1

"Мінск" і "Белшына" згулялі ўнічыю 1:1

У нядзелю, 24 красавіка, праходзяць чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" і "Белшына" згулялі ўнічыю 1:1. Віталь Булыга адкрыў лік на 7-й хвіліне, аднак на 43-й Валерыяне Гвілія яго зраўняў. У другім тайме каманды вызначыцца не змаглі.

У іншых сённяшніх матчах "Слуцк" выйграў у "Шахцёра" — 1:0, "Нафтан" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 0:0. Матч БАТЭ — "Дынама" (Мінск) працягваецца.

23 красавіка "Крумкачы" выйгралі ў "Славіі" — 1:0, "Іслач" перамагла "Віцебск" — 2:1, брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Нёмана" — 2:0. У панядзелак сустрэнуцца “Граніт” і “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі