Мінск і Крым збіраюцца супрацоўнічаць: падпісана пагадненне
Кухарев и Развожаев на встрече в Минске 10 сентября / t.me/razvozhaev
Горад Мінск і Севастопаль заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве 10 верасня. Падпісвалі яго кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і так званы губернатар акупаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў. Пра гэта і візіт у Мінск Развазжаеў распавёў у сваім тэлеграм-канале.
— Для нас гэта гістарычна важны момант. Мы даўно вялі перамовы з Горадам-Героем Мінскам, каб падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Гаворка ідзе аб эканамічным напрамку — экспарце і імпарце прадукцыі, гарадской гаспадарцы і аб гуманітарнай сферы — супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, патрыятычным выхаванні.
Як любяць беларускія чыноўнікі, Развазжаеў ўспомніў пра вайну і падобны цяжкі лёс Мінска і Севастопаля. Яшчэ запрасіў беларускіх калег у Крым.
— У наступным годзе Севастопалю спаўняецца 240 гадоў і мы абавязкова запросім дэлегацыю з Мінска да нас у госці, — піша Разважаеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.