“Мінск” выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе
7 верасня ён на сваім полі разграміў “Полацк” (Д2) – 6:0.
“Мінск” з’яўляецца дзеючым уладальнікам ганаровага трафея.
Іншыя матчы 1/8 фіналу прайшлі 24 і 25 жніўня. Нагадаем, што па іх выніках у ¼ фіналу выйшлі БАТЭ, “Шахцёр”, “Белшына”, “Нёман”, “Гомель”, “Дняпро” і “Гарадзея” (Д2).