Мінскаўтагаз: Кожная трэцяя машына на газе не праходзіць праверку

Мінскаўтагаз: Кожная трэцяя машына на газе не праходзіць праверку

Аўтамабіль Фольксваген "Туран" выбухнуў на аўтазапраўцы ў Баранавічах, бо балоны з газам былі пашкоджаныя карозіяй. Такую версію называюць на большасці аўтасервісах, якія займаюцца абслугоўваннем машын на газе.

Мінскаўтагаз: Кожная трэцяя машына на газе не праходзіць праверку

У Баранавічах на газавай запраўцы ўзарваўся аўтамабіль (фота)

Здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня. Пацярпеў адзін чалавек.

Траціна такіх машын наогул не праходзіць сертіфікацыю. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў мінскім аўтасэрвісе, які абслугоўвае машыны на газе.

Супрацоўнік аўтасэрвісу: "З заявак траціна аўтамабілістаў, уладальнікаў машын на газе, не праходзяць атэстацыю газавага балона, бо яны зношаныя. Пасля яны мусяць зняць іх і атрымаць новыя".

Лічбу ў 30% пацвярджаюць і на "Мінскаўтагазе" — філіяле "Белтрансгаза". Тут раяць праходзіць праверку раз на год, а таксама чысціць балоны пасля зімы.

На баранавіцкай аўтазапраўцы машына выбухнула падчас запампоўкі газу. Кіроўца — 46-гадовы мужчына — быў шпіталізаваны з сур'ёзнай траўмай нагі. Праверкай гэтага здарэння займаецца Следчы камітэт.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі