Мінская ДАІ патраціць $500 тысяч на новыя матацыклы BMW

Мінская ДАІ патраціць $500 тысяч на новыя матацыклы BMW

ДАІ Мінска патраціць $500 тысяч на стварэнне новага матацыклетнага падраздзялення. Яно будзе забяспечваць ахову парадка на гарадскіх вуліцах, паведамляе сайт Мінгарвыканкама са спасылкай на начальніка сталічнага ДАІ Вадзіма Гаркуна.

Паводле яго слоў, цяпер у распараджэнні гарадской ДАІ ёсць тры службовых матацыкла. Яшчэ некалькі матацыклаў ёсць у раённых аддзелах Мінска. "У бліжэйшы час для патрэб сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі будуць набыты матацыклы маркі BMW. З дапамогай гэтай тэхнікі нашым супрацоўнікам будзе лягчэй затрымліваць тых матацыклістаў, якія груба і цынічна ігнаруюць патрабаванні бяспекі ў горадзе пры эксплуатацыі гэтага хуткаснага транспарту", — адзначае Вадзім Гаркун.

Як стала вядома Еўрарадыё, мінская ДАІ збіраецца закупіць для новага падраздзялення 28 нямецкіх матацыклаў. Дамова пра гэта заключаная яшчэ 29 траўня 2017 года, пастаўшчыком выступіць ТАА "Белатра". Агульная сума закупкі складае 960988 рублёў. Па курсе на 29 траўня гэта больш за $500 тысяч, а менавіта $516715.

Асобным радком у тэндары прапісанае спецадзенне для патрульных матацыклістаў. На 28 дажджавікоў МУС патраціць 12152 рублёў (больш за $6 тысяч). Іх МУС таксама набудзе ў ТАА "Белатра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі