Мінскі мікрараён застаўся без гарачай вады з-за будаўніцтва развязкі

З нечаканай сітуацыяй сутыкнуліся жыхары мінскага мікрараёна Уручча. У самую спёку ў іх пазапланава адключылі гарачую ваду.

Як піша "Комсомольская правда", ва Уруччы шмат новабудоўляў, дзе камунікацыі новыя, не праблемныя. Таму сёлета гарачую ваду ў шмат якіх дамах адключалі толькі на некалькі дзён. Але цяпер яе адключылі зноў.

На пад'ездах вывесілі абвесткі, што ваду адключаць 11-14 жніўня ў сувязі з рэканструкцыяй магістральных цепласетак.

Прычынай стала пабудова дарожнай развязкі на вуліцы Філімонава. Галоўны інжынер УП "Мінсккамунцепласетка" Уладзіслаў Левін кажа, што работы звязаныя з перабудовай цепласетак на вуліцы Філімонава. Зрабіць іх падчас планавага адключэння гарачай вады ва Уруччы забудоўшчыкі не змаглі.

Дарэчы, спецыяліст адзначыў, што ў частку дамоў гарачую ваду вярнулі ўжо 12 жніўня. Праўда, у лік шчасліўчыкаў трапілі толькі жыхары правага боку Уручча — тыя, хто жыве бліжэй да МКАД. У дамах на левым баку Уручча гарачая вада раней за 14 жніўня не вернецца.

Не выключана, што жыхарам Уручча яшчэ будуць адключаць ваду ў сувязі з будаўнічымі работамі на вуліцы Філімонава.

Фота: news.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі