Мінскі школьнік памёр у "хуткай" ад перадазавання наркотыкаў
Здарэнне адбылося ў панядзелак 17 лютага.
Як паведамляе interfax.by, 9-класнік адной са спартыўных школ сталіцы памёр у машыне хуткай медыцынскай дапамогі. Па словах медработнікаў, яго ў несвядомым стане забралі з кватэры жылога шматпавярховага дома ў мікрараёне Серабранка. Юнаку паставілі дыягназ "перадазаванне наркотыкамі".
Папярэдне ўстаноўлена, што смерць наступіла ў выніку спажывання нанесенага на марку сінтэтычнага псіхатропнага рэчыва. Хлопец набыў яго па аб'яве ў інтэрнэце як "легальнае".
Дарэчы, сёлета ў медустановы краіны з нагоды перадазавання курыльнымі сумесямі звярнуліся ўжо каля 100 чалавек, 2 чалавекі памерлі.
Фота — wikipedia.org