Мінскі суд аштрафаваў брата Дар'і Домрачавай за ўдзел у акцыі пратэсту
Збітага падчас затрымання ў кастрычніку брата Героя Беларусі Дар'і Домрачавай яшчэ і аштрафавалі — на 540 рублёў (20 базавых). 23 лістапада справа Мікіты Домрачава разглядалася ў судзе Фрунзенскага раёна. Суддзя Аляксандр Брычкоў палічыў архітэктара вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.