Мінскі суд пакінуў гендырэктара "Уралкалія" пад вартай

Паручыцца за гендырэктара "Уралкалія" пагадзіўся пермскі губернатар Віктар Басаргін і дэпутат Дзярждумы Расіі Ігар Барынаў.
 

Скаргу адвакатаў Уладзіслава Баўмгертнера на меру стрымання ў пятніцу разглядаў суд Партызанскага раёна Мінска. Гэта было закрытае судовае паседжанне ў прысутнасці адвакатаў. Адвакаты паведамілі, што збіраюцца 9 верасня абскардзіць сённяшняе рашэнне суда.

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі