Мінскі журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі ў будынку суда

Мінскі журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі ў будынку суда

Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі 25 студзеня ў будынку суда Фрунзенскага раёна Мінска, дзе разглядаецца "справа графіцістаў". Здарылася гэта ў той момант, калі з залы выводзілі актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. Яны разгарнулі там транспарант з надпісам "Не палітычным пераследам" і скандавалі "Мастацтва не злачынства!".

"Убачыўшы, што з залы пасяджэння суда выводзяць людзей з заламанымі рукамі, я ўключыў тэлефон і стаў здымаць відэа. Затрыманых павялі ў нейкі калідор, я прайшоў за імі. За мной зачынілі дзверы і ўпіхнулі ў кабінет", — прыводзіць tut.by словы Дабравольскага. Пры гэтым ён неаднаразова паведамляў праваахоўнікам, што з'яўляецца журналістам, у яго руках было пасведчанне.

Па словах карэспандэнта, у пакоі знаходзіліся Шыцік, Сяргей і людзі ў цывільным. Пазней высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі АМАПу, некаторыя з іх сведчылі на судзе супраць журналіста і актывістаў. З рук Паўла Дабравольскага вырвалі камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. Ён кажа, што, паводле адчуванняў, яму нанеслі "прыблізна некалькі дзясяткаў удараў нагамі". "Потым мне закруцілі рукі, а нехта з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар", — раскавае Дабравольскі.

Яго і актывістаў завезлі ў міліцыю, дзе на іх склалі пратаколы. Пасля вярнулі ў суд, дзе іх аштрафавалі: Дабравольскага і Шыціка — на 9,45 млн рублёў, Сяргея — на 10,5 млн. Праваахоўнікі сцвярджалі, што журналіст "на іх напаў" і "лаяўся матам". Паводле іх версіі, Дабравольскі "атрымаў траўмы, баронячы сваіх сяброў". Аднак ён сцвярджае, што з актывістамі не быў знаёмы.

Журналіст заявіў, што здыме пабоі і звернецца ў суд. "У цывілізаваным грамадстве праваахоўныя органы не маюць права збіваць людзей", — кажа ён.

Разгляд "справы графіцістаў" працягнецца раніцай 26 студзеня

Мінскі журналіст напісаў заяву ў міліцыю аб збіцці амапаўцамі ў будынку суда
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі