Мінскім студэнтам дадуць пагуляцца ў жаніха і нявесту
Ім прапануюць заключыць жартаўлівы шлюб.
Напярэдадні Дня святога Валянціна, 13 лютага, у Міжнародным універсітэце “МІТСО” будзе працаваць студэнцкі ЗАГС. Праўда, шлюбы, якія ў ім зарэгіструюць, не будуць сапраўднымі. Моладзь зможа на нейкі час адчуць, што такое быць жаніхом і нявестай.
Цырымонія ў студэнцкім ЗАГСе будзе мала чым адрознівацца ад традыцыйнага грамадзянскага абраду: прамова рэгістратара, абмен пярсцёнкамі і нават подпісы ў кнізе рэгістрацыі. Усе закаханыя змогуць атрымаць жартаўлівыя шлюбныя пасведчанні.
“Маладым” таксама прапануюць традыцыйны келіх шампанскага і “вясельнае” фота.
Дарэчы, у сам Дзень закаханых, 14 лютага, у сапраўдных сталічных ЗАГСах пажэняцца болей за 240 пар, інфармуе “Мінск-Навіны”.