Мінскія міліцыянты стралялі ў мінчука з нажом
Мужчына з нажом, ілюстрацыйнае фота
Каля 4-й гадзіны раніцы 12 ліпеня мінскія міліцыянты атрымалі выклік: у двары дома мікрараёна Шабаны мужчына паводзіць сябе неадэкватна і пагражае нажом.
Прыбыўшы на месца здарэння, міліцыянты запатрабавалі, каб скандаліст супакоіўся і кінуць зброю на зямлю. Аднак ён, як заяўляюць у міліцыі, праігнараваў гэтыя патрабаванні і, размахваючы нажом, накіраваўся ў іх бок. Міліцыянты кажуць, што зрабілі папераджальны стрэл у паветра, а потым — па нагах нападніка.
Мужчыну аказалі першую дапамогу і перадалі медыкам.
У міліцыі адзначаюць, што 34-гадовы мінчук раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. Таксама яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.