Мінскія ўлады распавялі, колькі будзе каштаваць адзіны праязны

Аўтобус на плошчы Перамогі ў Мінску / minsknews.by

Аўтобус на плошчы Перамогі ў Мінску / minsknews.by

Кошт адзінага праязнога на грамадскі транспарт у Мінску складзе 51 рубель 5 капеек. Пра гэта піша агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Надзею Лазарэвіч. З такім праязным можна будзе карыстацца ўсімі відамі грамадскага транспарту, у тым ліку і метро.

Лазарэвіч распавяла: "Мы вельмі шчыльна працавалі па гэтым пытанні, абмяркоўвалі на шырокай публіцы, у прафсаюзах, у моладзевых колах, ці патрэбны адзіны праязны". Паводле яе слоў, "усе сказалі, што адназначна патрэбны", і ўсе змогуць адчуць эканамічны эфект. Раней прадстаўнікі "Мінсктранса" казалі, што гэта робіцца для зручнасці пасажыраў. Маўляў, цяпер налічваецца 180 відаў праязных дакументаў, а з укараненнем адзінага іх застанецца толькі 26. Ці застанецца магчымасці купіць праязны толькі на адзін від транспарту (а ён цяпер каштуе 38 руб. 35 кап.), пакуль незразумела.

Паводле слоў Лазарэвіч, адзіны праязны з'явіцца ў продажы да Дня Мінска, які сёлета адзначаецца 9 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі