Мінсктранс набывае для кантралёраў 28 відэарэгістратараў за 352 мільёны

Мінсктранс набывае для кантралёраў 28 відэарэгістратараў за 352 мільёны

Мінсктранс набывае для кантралёраў 28 відэарэгістратараў, а таксама тэрмінал да іх, каб падзараджаць і скідваць інфармацыю, за 352 мільёны рублёў. Гэта вынікае з сайта Мінгарвыканкама, дзе апублікаваны тэндэр на закупку.

 "Цягам красавіка працэдуру завершым цалкам. Гэта для рэвізораў рэгістратар", — каротка адказваюць у Мінсктрансе.

Ці надзенуць у будучыні на ўсіх кантралёраў рэгістратары, адказаць не могуць.

"Пакуль яшчэ ідзе закупка, як яно будзе далей, дакладна сказаць не магу, пытанне прапрацоўваецца", — удакладняюць у кіраўніцтве Мінсктранса.

Адзін відэарэгістратар у фірме, да якой звярнуўся Мінсктранс, каштуе каля пяці мільёнаў. Тэрмінал да яго ад 87 да 300 мільёнаў па сённяшніх коштах.

"Калі ў вас больш за пяць відэарэгістратарў, то вам спатрэбіцца прыстасаванне для архівацыі дадзеных. Калі чалавек прыходзіць, далучае да яго відэарэгістратар, то яно аўтаматычна захоўвае архіў і зараджае відэарэгістратар. Менш за пяць рэгістратарў — можна і ад разеткі падзараджаць. Тэрмінал на восем рэгістратарў каштуе 87 мільёнаў, на 28 рэгістратарў — каля 300 мільёнаў", — тлумачаць у фірме.

Мінсктранс набывае для кантралёраў 28 відэарэгістратараў за 352 мільёны

У Мінску правераць умовы закупкі валідатараў для грамадскага транспарту

Новая сістэма аплаты праезду ў грамадскім транспарце пачала працаваць у красавіку.

Якая мадэль рэгістратараў будзе ў мінскіх кантралёраў — не вядома. Але, напрыклад, адзін з самых дарагіх, што знаходзім у інтэрнэт-крамах, каштуе 4,2 мільёна. Танней за мінсктрансаўскі на 800 тысяч. Адшукаць можна і больш просты — Ritmix AVR-424 Light за 600 тысяч.

Варшаўскія кантралёры не носяць на сабе відэарэгістратараў. Але ў новых аўтобусах і трамваях там усталяваныя камеры. У новых мадэлях іх ставяць адразу на заводзе. У бліжэйшых суседзяў відэарэгістратары кантралёры маюць толькі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. У расійскай сталіцы летась набылі 500 такіх прыстасаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі