За алімпійскія медалі дзяржава заплаціць 1,6 млн долараў

Беларускім медалістам Алімпіяды ў Сочы выплацяць 800 тысяч долараў з дзяржбюджэта. Зрабіць гэта плануюць "максімальна хутка", кажуць у Мінспорту. Акрамя спартсменаў, такія ж грошы атрымаюць і трэнеры.



Вось што распавялі Еўрарадыё у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму:



"За залаты медаль прэміяльных Дар'я Домрачава атрымлівае 150 тысяч долараў, вось тыя ж 150 тысяч выдзяляюцца затым на пэўнае кола людзей".



Гэта не толькі трэнеры, але і абслуговы персанал. Грошы разам з федэрацыяй размяркоўваюць ў залежнасці ад унёску ў падрыхтоўку спартсмена.



Атрымоўваецца, што агулам спартсменам і трэнерам беларуская дзяржава выплаціць 1 мільён 600 тысяч долараў прызавых. Нагадаем, што беларусы заваявалі на Алімпіядзе 5 залатых (тры — Дар'я Домрачава, па адной — Ала Цупер і Антон Кушнір) і адзін бронзавы медаль (Надзея Скардзіна). За кожную залатую ўзнагароду прызначаныя прэміяльныя грошы — 150 тысяч долараў, за бронзавую — 50 тысяч.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі