Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ некалькіх адвакатаў. Гэта — Вольга Карпушонак, Яўген Маслаў і Юлія Князь. У іх чыноўнікі выявілі "недастатковую кваліфікацыю".

Маслаў абараняў палітвязня Мікалая Дзядка. Адным з падабаронных Карпушонак быў яшчэ адзін палітзняволены — Андрэй Аляксандраў.

Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія вырашыла, што адваката Дзмітрыя Лаеўскага, якога выключылі з мінскай калегіі адвакатаў, усё ж трэба пазбавіць ліцэнзіі "за сістэматычнае (два і больш разы на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам".

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 ліпеня было спынена дзеянне ліцэнзій чатырох адвакатаў, у тым ліку Антона Гашынскага, які абараняў многіх палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі