Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката, які абараняў журналіста Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут / БЕЛТА
Анджэй Пачобут / БЕЛТА

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адвакатаў Аляксандра Бірылава і Паўла Міронава. Рашэнне прынята ў сувязі з "недастатковай кваліфікацыяй", сказана ў паведамленні ведамства.

Аляксандр Бірылаў — адвакат, які абараняў у судзе журналіста Анджэя Пачобута, якога ў лютым прыгаварылі да 8 гадоў калоніі за "распальванне варожасці" і "прызы да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі