Мінздароўя: новы антырэкорд статыстыкі па колькасці памерлых ад COVID-19
Мінздароўя Беларусі апублікавала чарговую статыстыку па сітуацыі з каранавірусам у Беларусі.
Як сцвярджае міністэрства, зарэгістраваныя 1992 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 2158.
А вось па колькасці памерлых у афіцыйнай статыстыцы антырэкорд: 18 чалавек за суткі. Паводле дадзеных Мінздароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4614 пацыентаў.
Дактары канстатуюць, што падчас «чацвёртай хвалі» пандэміі COVID-19 з'явіліся новыя групы пацыентаў, якія цяжка пераносяць каранавірус. Да людзей старэйшага ўзросту і пацыентаў з хранічнымі захворваннямі дадаліся дзеці, маладыя людзі і цяжарныя. Мінздароўя заклікае ўсіх праходзіць вакцынацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.