Мінздароўя расказала пра колькасць няспраўных апаратаў КТ і МРТ
Па ўсёй Беларусі на 15 сакавіка на рамонце было 12 высокатэхналагічных апаратаў, заяўляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Агулам у Беларусі налічваецца 260 адзінак высокатэхналагічнага абстлявання. Такім чынам, на рамонце знаходзіцца толькі 5%.
Мінздароўя пералічвае, дзе менавіта выявілі няспраўную тэхніку і якую.
5 няспраўных апаратаў КТ (камп'ютарнай тамаграфіі): Светлагорская ЦРБ (тамограф AQUILION 64 вытворчасці TOSHIBA), Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер (тамограф Optima CT660 вытворчасці General Electric), РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (тамографы Light Speed вытворчасці General Electric і Aquilion Lightning вытворчасці TOSHIBA).
3 няспраўныя апараты МРТ (магнітна-рэзананснай тамаграфіі): Гомельская абласная клінічная бальніца (МРТ Magnetom вытворчасці Siemens), 2-я ГКБ г. Мінска (МРТ Optima MR450w 1,5 Т вытворчасці General Electric), РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (Optima MR450w 1,5 Т вытворчасці General Electric).
2 лінейныя паскаральнікі электронаў: Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер (лінейны паскаральнік Synergy вытворчасці Elekta), Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер (лінейны паскаральнік Versa HD вытворчасці Elekta).
2 ангіяграфічныя комплексы: Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска (ангіёграф Artis zee biplane вытворчасці Siemens), Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (ангіёграф Infinix VF-i SP вытворчасці Canon (Toshiba).
ПЭТ/КТ — " Discovery PET / CT 710 вытворчасці General Electric (адзін апарат выйшаў з ладу, пацыентаў абслугоўваюць два іншыя) у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
Раней у інтэрнэце з'яўляліся паведамленні пра паломку высокатэхналагічнай медыцынскай тэхнікі ў розных гарадах Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.