Мірны і Южны прайгралі ў паўфінале тэніснага турніру ў Монтэ-Карла
Беларус Максім Мірны і расіянін Міхаіл Южны не змаглі абыграць харвата Івана Додзіга і бразільца Марсела Мела — 3:6, 6:1, 6:10.
Сустрэча працягвалася гадзіну, адзначае БЕЛТА.
Зараз тандэм Мірнага і Южнага займае 23-е месца ў сусветным парным рэйтынгу. Узначальвае яго дуэт амерыканскіх братоў-двайнятаў Боба і Майка Браянаў.
Фота — tennis.by