Мірны не змог выйсці ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open
Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі не змаглі выйсці ў 1/8 фіналу мужчынскага парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У другім раундзе асноўнага турніру яны саступілі аўстралійскаму тэніснаму дуэту Сэм Грот / Крыс Гучыёне — 6:7 (8:10), 6:7 (5:7).
У першым раундзе Мірны і Х’юі перамаглі індыйца Леандэра Паеса і бразільца Андрэ Са — 4:6, 7:6 (7:3), 6:4.
Беларускі і філіпінскі тэнісісты працягнуць выступ у Мельбурне ў змяшаных парах: Мірны ў першым раундзе мікста будзе гуляць з кітаянкай Хао-Чынг Чан супраць Дар’і Юрак з Харватыі і Жана-Жульена Роера з Нідэрландаў.
Астатнія беларускія тэнісісты, якія выступалі на кортах Australian Open, ужо выбылі з турніру.