Мішэль Абама зняла кліп у Белым доме на сваю песню
Жонка прэзідэнта ЗША Мішэль Абама зняла кліп у Белым доме на ўласную песню ў стылі рэп пра карысць вышэйшай адукацыі ў ЗША.
Ролік, які цягнецца некалькі хвілінаў, сабраў больш за 1,2 млн праглядаў на Youtube. Мішэль Абама выконвае рэп сумесна з вядомым амерыканскім комікам Джэем Фарыёнам.
Кампазіцыя “Go to college” з’яўляецца своеасаблівай прапагандай для амерыканскай моладзі паклапаціцца пра сваю будучыню і надаваць увагу навучанню і адукацыі. Кліп быў зняты ў рамках дабрачыннай праграмы Мішэль Абамы, якая дапамагае маладым амерыканцам вызначыцца са сваёй будучыняй, і робіць вышэйшую адукацыю больш даступнай.
Фота: nydailynews.com