Дом, зямля, аўто і 9 песень — маёмасць Таісіі Павалій стала ўласнасцю Украіны
Таісія Павалій
Вышэйшы антыкарупцыйны суд спагнаў ва ўласнасць Украіны маёмасць спявачкі Таісіі Павалій. Гаворка ідзе пра аўтамабіль BMW, дом, кватэру, 7 зямельных участкаў у Кіеўскай вобласці і правы на 9 песень, піша hromadske.
Раней Служба бяспекі Украіны завочна паведаміла спявачцы аб падазрэнні ў калабарацыйнай дзейнасці, публічных закліках да вайны і апраўданні агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Цяпер былая народная дэпутатка Украіны жыве ў Расіі, дзе атрымала грамадзянства. Яна выступае на z-канцэртах і падтрымлівае вайсковую агрэсію супраць сваёй радзімы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.