Місія МАГАТЭ адправілася на Запарожскую АЭС

Місія МАГАТЭ адправілася на Запарожскую АЭС

Місія МАГАТЭ адправілася на Запарожскую АЭС, напісаў у Твітары кіраўнік Міжнароднага агенцтва Рафаэль Гросі. Прыезд экспертаў на станцыю чакаецца на гэтым тыдні.

Узначальвае місію сам Гросі. Ён апублікаваў у сацсетках фота, на якім ён сам і 13 іншых спецыялістаў. 

Як пішуць СМІ, місію МАГАТЭ складаюць пераважна спецыялісты з нейтральных краін: Польшчы, Літвы, Кітая, Сербіі, Албаніі, Францыі, Італіі, Іярданіі, Мексікі і Паўночнай Македоніі. Сам Гросі ў Твітары не ўдакладняе, прадстаўнікі якіх краін будуць у складзе місіі. 

Запарожская АЭС і горад Энергадар знаходзяцца пад кантролем расійскіх войскаў з канца лютага. Цягам лета Расія і Украіна неаднаразова выстаўлялі ўзаемныя абвінавачанні ў абстрэле атамнай электрастанцыі. Таксама вядома, што на АЭС Расія размясціла вайсковую тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі