Мітрапаліт Павел толькі цяпер просіць Лукашэнку спыніць гвалт у краіне

Мітрапаліт Павел толькі цяпер просіць Лукашэнку спыніць гвалт у краіне

Кіраўніц БПЦ мітрапаліт Павел толькі цяпер просіць Аляксандра Лукашэнку спыніць гвалт у краіне. Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам аб спыненні гвалту і з заклікам правесці круглы стол яшчэ 11 жніўня, калі сілавікі разганялі і збівалі пратэстоўцаў. Мітрапаліт Павел звярнуўся да кіраўніка дзяржавы на фоне масавых пратэстаў па ўсёй краіне, да якіх далучыліся рабочыя, медыкі, настаўнікі. Ужо ідзе вызваленне затрыманых, а кіраўнік БПЦ нарэшце падаў свой голас. Пры гэтым ён адзначае, што не мае права ўмешвацца ў палітычныя справы. Але перадае просьбы ад імя вернікаў.

"Я думаю, што Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] выдатна ведае гэтае становішча [у краіне], — цытуе словы мітрапаліта sputnik.by. — Я не раю нічога, я толькі магу прасіць зрабіць усё магчымае, каб гвалт не спараджаў новы гвалт".

Высвятляецца, што кіраўнік БПЦ пабачыў відэа, на якім сілавікі "несправядліва крыўдзілі людзей". "Проста так ужываць сілу ў адносінах тых, хто бяззбройны і ніхто не хуліганіць, напэўна, сэнсу няма", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі