Міякардыт, дыхавіца і кепскі сон: у чым небяспека посткавіду
Посткавідны сіндром, паводле СААЗ, можа сустракацца ў 10-20% тых, хто перахварэў / Antonio Rodriguez/Adobe Stock
Хаця СААЗ ужо не лічыць каранавірус пандэміяй, сам COVID-19 нікуды не падзеўся. Асабліва актуальнымі робяцца яго доўгатэрміновыя наступствы — не небяспека цячэння самой інфекцыі, а тое, як ён уплывае на арганізм і якія іншыя захворванні тэарэтычна можа справакаваць.
Медыкі называюць гэта посткавідам, часам — доўгатэрміновым кавідам. Адносіцца да яго, дарэчы, і міякардыт, на які, паводле пэўных звестак, цяпер хворы Аляксандр Лукашэнка. Але мы раскажам вам падрабязней не пра здароўе палітыка, а пра тое, што наогул такое посткавідны сіндром і якія хваробы за сабой можа "цягнуць" падступны вірус.
Маё сэрца спынілася
Сардэчна - сасудзістая сістэма моцна пакутуе ад каранавіруснай інфекцыі. Сур'ёзныя ўскладненні для яе бываюць і пасля перанесенага COVID-19.
Паводле звестак Амерыканскага цэнтра па кантролі інфекцыйных захворванняў (CDC), да самых частых прыкмет посткавіда адносяцца наступныя: ускладненае дыханне і дыхавіца, кашаль, боль у грудзях, пачашчанае сэрцабіццё. Такія сімптомы адзначаюць і спецыялісты з паважанай Mayo Clinic.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.